You are viewing [info]letutennik's journal

Адчувай · кожны · дзень.У · сваёй · краiне

Recent Entries · Archive · Friends · User Info

* * *
I нарэшце я зноўку на прасторы інтэрнэта.
Прайшло больш за чатыры гады, але, менавіта, зараз з'явілася неабходнасць sharing thoughts.
* * *
Пасьля тэсту, якраз у пятнiцу вечарам. Прыгожы горад, гiсторыя. Трэба толькi сабраць даволi шмат сяброу, каб не сядзець самотна ля вогнiшча, каб атрымлiваць асалоду ад жыцця)
Current Mood:
dreaming
Current Music:
Act Naturally
* * *
Што будзе праз 3 гады? Што будзе са мною? Што будзе з маiмi роднымi, сябрамi? Што будзе з краiнай? Што зьменiцца? Дзе я буду знаходзiцца?
Пытаннi, а атрымаць адказ немагчыма,  пакуль  не  пражывеш  гэтыя  3 гады.  Добра  гэта  цi дрэнна... Думкi не жадаюць пераутварацца у словы. Складана, заусёды марыш, што знойдзецца добры моцны чалавек, якi скажа нейкiя словы, i адразу усё будзе проста ды празрыста, не будзе анiякiх праблем, аднак усё ггэта - мары ды больш анiчога. Хопiць лiць сьлёзы.
Current Music:
Tajabone
* * *

 It inspires me to survive.

* * *
Учора памёр Уладзiмер Каткоўскi. (http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/5/8490788E-59C2-4AFE-8E01-CB30484F6E07.html)

Сьмешна, аднак, менавiта, пасьля гэтай навiны да мяне прыйшло ўсведамленне таго, што неабходна займацца тым, што найбольш блiзка цябе ды атрымоўваецца найлепш.
Некаторым цiкавым мроям прыйдзецца адмовiць, не ўсё атрымаецца зрэалiзаваць, але асноўнае будзе зроблена. Перашкоды стварае сам чалавек, знешнiя недарэчнасьцi анiчога не значаць, калi ты ўпэўнены ў сваiх ciлах, прызначэннi.
* * *
Да мяне пачалi прыходзiць анёлы. Што гэта азначае?
Current Location:
under sansara
Current Mood:
-<><>
* * *

Прапаганда, агiтацыя анiколi не былi мне цiкавы, аднак у суботу атрымалася, што я была ў ролi распаўсюджвальнiка iдэй элiнiстычнага грамадства. Складана, асаблiва, калi сустракаеш абыякавасьць. 
Калi прычынай непаразумення з'яўляецца розьнiца поглядаў, гэта - выдатна! Ёсьць погляды - ёсьць думкi, магчымасьць разважаць; iмавернасьць таго, што твае словы зразумеюць значна павялiчваецца. 
Аднак, зноўку, калi неабходна пазначыць канкрэтныя, карэктныя дзеяннi, я спыняюся, ды пераходжу на iронiю, бо няма, чаго казаць.

Вось людзi iдуць па парку пад цёплым сонейкам, i хiба iм патрэбна нешта яшчэ?!

P.S.Слоган "дзейнiчай, а не рэагуй" адпавядае маёй сучаснай жыццёвай пазiцыi). 

Current Music:
You'll be blessed
* * *

У суботу будзе маскарад. Добры, з музыкай. Першы свядомы маскарад у маiм жыццi. 
На лекцыi па вылiчальным метадам алгебры знаходзiлiся студэнты 2 курса ФПМ з пазлам на 1000 адзiнак, зялёным паветранным шарам; з неабходнасьцю набыць маску ды 2кг. гiпса, неабходнасьцю здаць педпрактыку па Р.Е. -  спакваля з'язджаем з глузду( цi не спакваля?! ).

Нацыянальны мастацкi музэй 19.05.07 20.00 - 24.00 : http://artmuseum.by/by/news?id=115
















* * *
Ruby on Rails + Rational Rose <=> Ruby Rose on Rational Rails
* * *

Што трэба зрабiць, каб узровень самасвядомасць у нашым грамадстве ўзняўся да ўзроўню еўрапейскай краiны, напрыклад Францыi? Каб кожны чалавек адчуваў сябе адказным за тое, што адбываецца ў краiне, каб меў жаданне i магчымасць рабiць пэўныя зьмены дзеля паляпшэння стану рэчаў. Бо зараз мы проста гаворым, як дрэнна жывецца ў Беларусi, калi-некалi голасна выказваем незадавальненне, аднак не маем нiякай магчымасцi быць удзельнiкамi, а не гледачамi палiтычнага жыцця краiны? Як атрымаць гэтую магчымасць, якiя крокi зрабiць дзеля гэтага, як даведацца, якiм чынам гэта можна здзейснiць увогуле?   

Хто адкажа на гэтыя пытаннi, хто будзе тым анёлам, якi растлумачыць, што трэба рабiць, ды павядзе за сабой? 
Кал
i ўсё ж такi штосьцi зьменiцца на беларускай зямлi  
Current Music:
none
* * *

Previous